Конкурс чытальнікаў "Гучы, родная мова"

12.09.2023

Мова родная мая ты,

Што і дзедавай была!

Мова мамы, мова таты,

Мова нашага сяла!

Ты звініш, калі я ўранку

Чую песні за акном,

І журчыш, як бае байку

Мне бабуля перад сном.

Разгарну буквар вясёлы -

Зноў са мной гаворыш ты,

Мілагучная заўсёды

Як званочак залаты. 

 

поделиться в: